Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

На Гомельшчыне: прадпрыемствы з лепшай арганізацыяй работы па ахове працы атрымалі ўзнагароды з рук губернатара Івана Крупко

28.05.2025
Перад пачаткам пасяджэння аблвыканкама губернатар Іван Крупко ўручыў узнагароды пераможцам штогадовага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў арганізацыях Гомельскай вобласці. 
Пераможцам сярод арганізацый прамысловасці стала ААТ "Мазырсоль", сярод арганізацый паліўна-энергетычнага комплексу - "Жыткавічыгаз", сярод будаўнічых і транспартных арганізацый – ААТ "Гомельрэмбуд".
Сярод арганізацый лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі лідэрам прызнаны Петрыкаўскі лясгас, сярод сельскагаспадарчых арганізацый — ААТ "Зорка" Чачэрскага раёна, сярод арганізацый гандлю, паслуг і ЖКГ — прадпрыемства "Светач" Светлагорскага раёна.
У ліку лепшых устаноў адукацыі – сярэдняя школа № 2 гарпасёлка Акцябрскі, сярод устаноў культуры і мастацтва – Калінкавіцкая дзіцячая музычная школа мастацтваў, сярод устаноў сацабслугоўвання – ТЦСАН Буда-Кашалёўскага раёна, сярод устаноў аховы здароўя – Рагачоўская станцыя пералівання крыві.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ