Грамадства
На Гомельшчыне перагледзяць графік руху аўтобусаў
02.11.2023

6 лістапада гарадскія і прыгарадныя маршруты будуць працаваць па графіку суботы, паведамляе афіцыйны сайт gomeltrans.net. для міжгародніх рэйсаў па-ранейшаму будзе дзейнічаць графік панядзелка.
7 лістапада ўвесь транспарт паедзе па раскладзе нядзелі.
11 лістапада гарадскі транспарт стане курсіраваць па графіку будняга дня, прыгарадны – па графіку пятніцы, акрамя дачных маршрутаў, для якіх прадугледжаны графік суботы. Міжгародні транспарт таксама будзе працаваць па суботнім раскладзе.
У графіках асобных маршрутаў могуць узнікаць індывідуальныя карэкціроўкі. Напрыклад, вядома пра кропкавыя змены для прыгарадных рэйсаў у Востраў (Рэчыцкі раён) і ў санаторый «Верасок» (Гомельскі раён), а таксама для міжгародніх рэйсаў у Лоеў і Салігорск.
Таксама стала вядома, як будзе працаваць транспарт пасля адкрыцця Навабеліцкага пуцеправода ў Гомелі. Пераважна расклад вернецца да ранейшага варыянту, але невялікія змены ёсць.
Да прыкладу, тралейбусны маршрут № 5 падоўжаць да Паўднёвага (104-га) мікрараёна з адначасовай адменай дублюючага аўтобуснага маршруту № 35. Тралейбус № 5 стане хадзіць часцей: 6–27 хвілін складзе чаканне рэйса раніцай і 10–20 хвілін – ве-чэрам, і працаваць аўтаномна, а № 3 – пад кантактнай сеткай.
Што тычыцца асабістага транспарту, змены закрануць толькі адзін участак дарогі: выезд з вуліцы Палявой будзе ажыццяўляцца толькі направа.