Грамадства
На чарговым штабе ў аблвыканкаме абмеркавалі пытанні ліквідацыі наступстваў урагану, аднаўлення аб'ектаў
24.07.2024

Прыярытэтныя задачы ранейшыя: забеспячэнне матэрыяламі і кадрамі на месцах.
У вобласці працуюць 284 брыгады, але на складаных участках могуць спатрэбіцца дадатковыя сілы, падкрэсліў намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Бараноўскі.
Шыфера ў дастатку, але каб не было хаосу на прыёмцы, толькі адной арганізацыі ад раёна даручаць адказваць за атрыманне і размеркаванне. Важна дайсці да кожнага дома, чалавека, нават да тых, каму не прызначаны страхавыя выплаты, і паправіць дах.
Адгрузка піламатэрыялаў ідзе, але яе тэмпы адназначна трэба нарошчваць.
Па расчыстцы абочын дарог работы набліжаюцца да канца, праз адзін-два дні дарожная сетка стане поўнасцю свабоднай і бяспечнай. Кіпіць праца і на ўсталяванні дарожных знакаў, стыхія пашкодзіла каля 700 гэтых элементаў дарожнай інфраструктуры. Вырашана максімальна абысціся сваімі сіламі (знакі выпускае "Гомельаблдарбуд").