Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Мы – грамадзяне Беларусі: Гомельшчына падключылася да Усебеларускай грамадзянска-патрыятычнай акцыі

15.03.2024
Пашпарты трыццаці падлеткам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, з усёй вобласці ўручылі сёння старшыня аблвыканкама Іван Крупко, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч.

– Прыемна бачыць у зале людзей маладых, але якія ўжо дасягнулі высокіх вынікаў. Вы ідзяце ў вялікае жыццё не назіральнікамі, а паўнапраўнымі членамі грамадства, здольнымі ўславіць сваю вобласць і рэспубліку. Памнажайце спадчыну бацькоў і прадзедаў, усімі сіламі садзейнічайце росквіту нашай краіны. Мэта ў нас агульная – дастойнае жыццё ў самай лепшай краіне свету, імя якой Беларусь, – даў наказ юным жыхарам Гомельшчыны Іван Крупко.

Дакумент атрымалі школьнікі, якія праявілі сябе ў вучобе, спорце, культурным жыцці рэгіёна. Яны пераможцы і прызёры алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў рознага ўзроўню. У іх ліку Станіслаў Шэўчык, вучань сярэдняй школы № 6 Калінкавічаў. Выдатнік, шматразовы прызёр абласной алімпіяды па англійскай мове атрымаў пашпарт з рук Юрыя Гарлова.

– Дзень Канстытуцыі сапраўды значны дзень. Шчаслівы апынуцца тут, сярод трыццаці найлепшых хлопцаў і дзяўчат вобласці. У Асноўным Законе краіны найперш звяртаю ўвагу на нашыя абавязкі – найважнейшы пункт, – дзеліцца Станіслаў з журналістамі.

Васьмікласніца Аляксандра Мароз з Ельскай гімназіі ў Дзень Канстытуцыі святкуе і свой дзень нараджэння:

– Аб такім супадзенні даведалася яшчэ ў першым класе, калі нам расказалі аб Асноўным Законе краіны. Для мяне гэта значная дата. Сёння атрымліваю адзін з найважнейшых дакументаў – пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Гэта вялікае свята для нас усіх. Гэта збор правілаў, якія мы павінны выконваць.

Адным з найважнейшых пунктаў Канстытуцыі Аляксандра лічыць права на жыццё, на імя, на бясплатнае навучанне і медыцынскую дапамогу. А таксама намагаецца выконваць абавязкі: добра вучыцца, паважаць іншых грамадзян рэспублікі.

Усяго ў нашай вобласці ва ўрачыстай абстаноўцы пашпарты сёння атрымаюць 482 юных грамадзяніна Беларусі.

На афіцыйнай частцы візіт у Гомель не завяршыўся: удзельнікі акцыі ўскладуць кветкі да Кургана Славы, пабываюць з экскурсіяй у Гомельскай пагрангрупе і далучацца да дыялогавай пляцоўкі, прысвечанай Асноўнаму Закону краіны.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ