Моладзі заўсёды неабходна праўда: сваімі ўражаннямі пра фестываль «Славянскае адзінства» з журналістамі падзяліўся старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко

– Мы ўсе разумеем, што ў нас ёсць свая
культура, свая гісторыя. Нам ёсць што абараняць і ёсць каму перадаць – нашай
моладзі – тыя каштоўнасці, традыцыі, якія абаранялі нашы дзяды і прадзеды, –
адзначыў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.
Губернатар расказаў, што моладзь
падзялілася ўражаннямі пра лагер дружбы: разам дзяўчаты і юнакі далучыліся не толькі да культурных і
спартыўных мерапрыемстваў, але і наведалі мемарыялы:
– Думаю, што для моладзі заўсёды была важнай праўда. На мемарыялах удзельнікі лагера
азнаёміліся з гісторыяй, як дзяды і прадзеды абаранялі нашу Радзіму ў гады
Вялікай Айчыннай вайны, як аднаўлялі краіну, як мы шануем іх памяць. Сёння ёсць
магчымасць данесці праўду і
разабрацца, што адбываецца ў гэтым турбулентным свеце, як застацца славянскім брацтвам на стагоддзі.