Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Міхаіл Русы сустрэўся з калектывам Жыткавіцкага маторабудаўнічага завода

30.11.2023
Галоўнай тэмай дыялогу члена Савета Рэспублікі з рабочымі стала эканамічная бяспека дзяржавы.

– Сёння кожны дзясяты трактар у сусветным рынкавым сегменте – з Беларусі. Лідэрскія пазіцыі краіна захоўвае і па экспарце малака. З Расіяй і Кітаем пашыраюцца рынкі збыту, ідуць перамовы аб пастаўках прадукцыі ў краіны Афрыкі, – адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

Міхаіл Русы зрабіў акцэнт на тым, што ў складаныя для эканомікі Беларусі знешнія абставіны апошніх гадоў, а гэта і кавід, і санкцыі, і ваенныя канфлікты ў свеце, рэспубліцы ўдалося выстаяць і дастойна рухацца далей. Такое развіццё магчыма дзякуючы дальнабачнасці і здольнасці прытрымлівацца строгай логікі рашэнняў нашага Прэзідэнта.

Землякі задалі сенатару пытанні аб добраўпарадкаванні малых населеных пунктаў у раёне. У прыватнасці, абмяркоўвалі якасць дарог у вёсках Вільча і Рыдча, медыцынскае абслугоўванне, будаўніцтва дзіцячага садка і школы ў новым мікрараёне Жыткавічы-10. Усе пытанні Міхаіл Русы ўзяў на асабісты кантроль.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ