Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Мітынг у гонар легендарнай наступальнай аперацыі "Баграціён" прайшоў у Светлагорскім раёне

23.06.2024
Беларуская наступальная аперацыя "Баграціён" займае асаблівае месца не толькі ў летапісе Вялікай Айчыннай вайны, яе залічаюць да найбуйнейшых у гісторыі чалавецтва. Па смеласці задумы і дбайнасці падрыхтоўкі, па размаху, стратэгічным і палітычным вынікам яна стала найболей выдатнай ваеннай аперацыяй.

Беларусь беражліва захоўвае памяць аб тых гераічных падзеях. У памятнага знака "Баграціён" у Светлагорскім раёне ўдзячныя нашчадкі пакалення Пераможцаў. На мітынгу, прысвечаным 80-годдзю стратэгічнай аперацыі, прысутнічалі старшыня аблвыканкама Іван Крупко, член Савета Рэспублікі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч, кіраўнікі рэспубліканскіх і абласных грамадскіх аб'яднанняў, сенатары і дэпутаты, удзельнікі рэспубліканскай акцыі "Дарогамі славы".

Удзельнікі мітынгу ўсклалі вянкі і кветкі да памятнага знака, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

– Сёння, у дзень 80-годдзя пачатку лёсавызначальнай аперацыі і дзесятай гадавіны ўстаноўкі на гэтым месцы памятнага знака, мы даем старт мерапрыемствам у гонар юбілейнай даты вызвалення Беларусі, – адзначыў губернатар падчас мітынгу. – Традыцыя ўзвядзення патрыятычных манументаў усёй грамадой была пакладзена ў Светлагорскім раёне, калі ў зборы сродкаў прынялі ўдзел працоўныя калектывы і грамадскія арганізацыі.

Рахунак людзей, якія прыязджаюць пакланіцца салдатам Перамогі і нявінным ахвярам вайны ў Алу, Партызанскую крынічку, Азарычы ідзе ўжо на дзясяткі тысяч, назваў лічбу Іван Крупко:

– Значыць, мы ўсе разам робім сапраўды добрую справу. Упэўнены, на гэтым важным гістарычным месцы кожнага з нас перапаўняе пачуццё гонару і глыбокай павагі да народа-пераможцы.

Кіраўнік рэгіёна ўручыў памятны знак "80 гадоў вызвалення Гомельскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" ініцыятарам рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі "Дарогамі славы": дэпутату Палаты прадстаўнікоў, старшыні Беларускага таварыства "Веды", гендырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Вадзіму Гігіну, старшыні Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Івану Гардзейчыку, старшыні грамадскага аб'яднання "Белая Русь" і беларускай партыі "Белая Русь" Алегу Раманаву, старшыні грамадскага аб'яднання "Патрыёты Беларусі" Мікалаю Зарубіцкаму, старшыні грамадскага аб'яднання "Беларускі Саюз афіцэраў" Сяргею Бобрыкаву.

У сваю чаргу Сяргей Бобрыкаў перадаў Гомельскай вобласці штандарт I Беларускага фронту.

Адзін з эпізодаў аперацыі "Баграціён" разыгралі падчас ваенна-гістарычнай рэканструкцыі ў Светлагорскім раёне.

Гледачы ўбачылі адну з самых сур'ёзных сутычак Чырвонай арміі з нямецкай групоўкай "Цэнтр".

У мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю пачатку наступальнай аперацыі "Баграціён" ля аднайменнага мемарыяла прынялі ўдзел звыш пяці тысяч чалавек.

Мерапрыемствы працягнуцца да 17.00. Каля памятнага знака працуюць тэматычныя лакацыі, палявы кінатэатр, дзень адчыненых дзвярэй Узброеных Сіл, ваенная друкарня.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ