Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Мадэрнізаваная кацельня і новыя скверы: Лельчыцы рыхтуюцца сустракаць абласныя дажынкі

19.08.2025
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання, школа мастацтваў і кінатэатр, цэнтр культуры, каледж – да абласных дажынак у Лельчыцах добраўпарадкоўваюць кожны куток. 

На вуліцах горада з'яўляюцца новыя зоны адпачынку, дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі, новыя пешаходныя дарожкі. 

Пасля рамонту адкрыта служба "адно акно", працягваецца мадэрнізацыя ЦРБ. 

Асобнае пытанне – асфальтаванне дарог. Па звароце мясцовых жыхароў губернатар Іван Крупко заехаў у мікрараён індывідуальнай жылой забудовы Заходні. Грэйдзіраванне тут праводзіцца рэгулярна, аднак мамы з маленькімі дзецьмі просяць падсыпаць больш дробны жвір, каб было зручней гуляць з каляскамі і на роварах. Пытанне будзе вырашана, запэўніў старшыня аблвыканкама.

Кіраўнікам прадпрыемстваў губернатар даручыў асаблівую ўвагу звярнуць на прылеглыя тэрыторыі, навесці парадак трэба ўсюды без выключэння.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ