Грамадства
Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні пенсій з 1 лютага. Яны вырастуць у сярэднім на 10 працэнтаў
20.01.2025

Дакумент прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне з 1 лютага 2025 года ў сярэднім на 10 працэнтаў.
На выплату пенсій у лютым бягучага года будзе накіравана каля Br2,2 млрд, з якіх Br196 млн - дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем пенсій згодна з указам.