Грамадства
Лідары года: У Гомелі адкрыта абноўленая абласная Дошка гонару
01.05.2025

Лепшыя прамысловыя арганізацыі, лідары ў сферы сельскай гаспадаркі, турызму, адукацыі, спорту, культуры, аховы здароўя і гандлю – старшыня аблвыканкама Іван Крупко ўручыў пасведчанні аб занясенні на абласную Дошку гонару пераможцам штогадовага спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці за 2024 год.
Удзел у цырымоніі прынялі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч, член Савета Рэспублікі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч.
– Дарагія таварышы! Менавіта так многія дзесяцігоддзі ў гэты дзень мы звярталіся адзін да аднаго. Усё, што мы маем і чым ганарымся, створана рукамі працаўнікоў. Вашымі рукамі. І, захоўваючы традыцыі савецкага мінулага, мы заносім на Дошку го-нару імёны лепшых з лепшых. Абласная Дошка гонару – найвышэйшы п'едэстал працоўных перамог, грамадскае прызнанне і маральнае заахвочванне за дасягненні ў сацыяльна-эканамічным развіцці Гомельшчыны. Не спыняйцеся на дасягнутым, тым больш што мы ўступілі ў пяцігодку якасці, – падкрэсліў кіраўнік рэгіёна.
На абноўленай Дошцы гонару 43 таблічкі з назвамі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія летась дабіліся найлепшых вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці.
У Гомельскай вобласці гэтая традыцыя закладзена роўна 75 гадоў таму, калі ў кра-савіку 1950 года выйшла Сумесная пастанова Гомельскага абласнога Савета дэпу-татаў працоўных і абкама партыі аб заснаванні абласной Дошкі гонару перадавікоў у сацыялістычным спаборніцтве на веснавой сяўбе.
– Упэўнена рухайцеся наперад і памятайце: нашай любові да Беларусі хопіць, каб захаваць і прымножыць яе багацці, адстаяць перад тварам небяспекі і працягнуць курс на далейшы росквіт. Стварайце, стварайце і шчасліва жывіце ў імя Гомельскай вобласці, у славу роднай Беларусі! – звярнуўся да лаўрэатаў губернатар.
Лепшым сярод горада Гомеля і раёнаў абласнога цэнтра прызнаны Чыгуначны. Лепшы раён сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва больш за 80 тысяч чалавек – Рэчыцкі, лепшы раён сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва ад 30 да 80 тысяч ча-лавек – Жыткавіцкі, лепшы раён сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва да 30 тысяч чалавек – Чачэрскі.
У ліку лепшых прамысловых арганізацый – ААТ «Медпласт», ААТ «Гомельскі бялко-ва-тлушчавы завод», ААТ «Рэчыцадрэў», ААТ «Мазырсоль», ТАА «ФРЭШПАК САЛЮШЭНС», РУП «Вытворчае аб'яднанне» Беларуснафта», ААТ «Гомельскі завод «Імпульс».
Лепшая арганізацыя, якая ажыццяўляе дзейнасць па забеспячэнні газам, – філіял «Мазырскае вытворчае ўпраўленне» РВУП «Гомельаблгаз». Лепшая арганізацыя, якая ажыццяўляе дзейнасць па забеспячэнні электраэнергіяй, – філіял «Светлагор-ская ЦЭЦ» РУП «Гомельэнерга». Лепшая навуковая арганізацыя – Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека.
Лепшая арганізацыя, якая ажыццяўляе транспартную дзейнасць, – філіял «Аўтобус-ны парк № 3» Рэчыцы ААТ «Гомельаблаўтатранс». Лепшая арганізацыя, якая ажыццяўляе паштовую і кур'ерскую дзейнасць, – Гомельскі філіял РУП «Белпошта». Лепшая арганізацыя, якая ажыццяўляе дзейнасць у галіне тэлекамунікацый, – Го-мельскі філіял Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэле-кам».
Лепшая арганізацыя, якая ажыццяўляе дзейнасць у сферы будаўніцтва, – ААТ «Спецмантажбуд № 180». Лепшая арганізацыя ў галіне рэалізацыі праектаў, звяза-ных з будаўніцтвам будынкаў і збудаванняў, – «Інстытут Палессепраект» ААТ «Па-лессестрой».
Лепшая арганізацыя ў сферы лесаводства і лесанарыхтоўкі – Калінкавіцкі лясгас.
Лепшыя арганізацыі ў галіне раслінаводства і жывёлагадоўлі, палявання і прада-стаўлення паслуг у гэтай галіне, – саўгас-камбінат «Зара», эксперыментальная база «Крынічная», ААТ «Ціхінічы».
Лепшая арганізацыя сацыяльнага абслугоўвання – Цярухскі сацыяльны пансіянат «Лясны».
Лепшая арганізацыя ў сферы аптовага і рознічнага гандлю – Гомельскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Фармацыя». Лепшая ар-ганізацыя ў сферы паслуг па грамадскім харчаванні – Мазырскі гасцінічны комплекс «Прыпяць». Лепшая арганізацыя спажывецкай кааперацыі – Гомельскі цэнтральны рынак.
Лепшыя арганізацыі ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі – КУП «Камунальнік Калінкавіцкі», КЖЭУП «Жылкамсэрвіс два».
Лепшая арганізацыя ў галіне дзейнасці бібліятэк – Лоеўская цэнтральная раённая бібліятэка. Лепшая арганізацыя ў галіне музейнай дзейнасці – Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музейны комплекс. Найлепшая клубная ўстанова – Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці. Лепшая ўстанова адукацыі ў галіне культуры – Гомельскі дзяржаўны мастацкі каледж. Лепшая тэатральна-відовішчная арганізацыя, арганіза-цыя ў сферы кінематаграфіі – Гомельскія гарадскія аркестры.
Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі – дзіцячы сад № 22 Рэчыцы. Лепшая ўстано-ва агульнай сярэдняй адукацыі – гімназія Светлагорска. Лепшая ўстанова пра-фесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі – Гомельскі дзяржаўны каледж гандлю і паслуг. Лепшая ўстанова вышэйшай адукацыі – ГДУ імя Францыска Скары-ны.
Лепшая ўстанова ў галіне фізічнай культуры, спорту і адпачынку – спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 6 па веславанні Гомеля. Лепшая ар-ганізацыя ў сферы турыстычнай дзейнасці – санаторый «Машынабудаўнік».
Лепшая раённая (гарадская) арганізацыя аховы здароўя – Гомельская цэнтральная гарадская дзіцячая клінічная паліклініка. Лепшая абласная арганізацыя аховы зда-роўя – Гомельскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер. Лепшая ўстанова абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя – Мазырскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.