Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Лепшых валанцёраў вобласці выбралі ў Гомелі

06.12.2023
Урачыстае закрыццё абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года – 2023» адбылося ў ГЦК.

– Сімвалічна, што мы сабраліся падвесці вынікі ў Сусветны дзень валанцёраў, – адзначыў другі сакратар абкама БРСМ Аляксандр Прышчэпаў. – У справе, дзе патрабуюцца самааддача і любоў да людзей, цяжка вылучыць лепшага. Кожны, хто гатовы аказаць падтрымку іншаму, працягнуць руку дапамогі, – дастойны чалавек з вялікім сэрцам, а гэта галоўнае.

Лепшым валанцёрам па рабоце з дзецьмі стала Марыя Гушляк – дабраволец з Мазырскага раёна. Лепшы валанцёр каманды медыка-сацыяльнай службы Чырвонага Крыжа «Дапамога» – Ангеліна Малава з Савецкага раёна Гомеля. Лідарам у распаўсюджванні ведаў пра Беларускі Чырвоны Крыж і міжнароднае гуманітарнае права прызналі Наталлю Малюк – добраахвотніка са Светлагорскага раёна. Першы сярод кіраўнікоў валанцёрскай групы на прадпрыемстве ААТ «ГЗЛіН» – Іван Дусянок, прадстаўнік Чыгуначнай раённай арганізацыі БКК. Лепшы кіраўнік валанцёрскай групы ва ўстанове адукацыі – Вольга Кратава (Гомельскі каледж сувязі). Лідарам сярод валанцёрскіх груп прызнана група ААТ «Гомсельмаш» пад кіраўніцтвам Марыны Касцяной. Лепшыя вынікі ў папулярызацыі валанцёрскай дзейнасці паказала Ірына Старажэнка з Жыткавіцкага раёна. Валанцёр года па навучанні насельніцтва навыкам аказання першай дапамогі – Марыя Церашкова са Жлобінскага раёна. Самым актыўным валанцёрам сярэбранага ўзросту стала Ларыса Чарняцова (Добрушскі раён), а лепшы валанцёр па сувязях з грамадскасцю – Наталля Пачыцкая з Рэчыцкай раённай арганізацыі БКК.

– Займаюся дызайнам, і, калі ўбачыў намінацыю, звязаную з распрацоўкай лагатыпа, вельмі зацікавіўся, накідаў варыянты. Не разлічваў, што работа пройдзе, – падзяліўся пераможца ў намінацыі «Валанцёр года – знак адрознення» педагог-арганізатар калінкавіцкай СШ № 1 Уладзіслаў Саўчкоў. – На маёй версіі лагатыпа конкурсу намаляваны дзве злучаныя рукі як сімвал дапамогі, а каля іх сімвал міру – галубы.

Акрамя таго, узнагародзілі пераможцаў у намінацыях «Асабісты ўклад», «Лепшы валанцёрскі атрад», «Лепшая распрацоўка «Роўны навучае роўнага», «Дабро ў кадры».
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ