Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Кіраўнік справамі аблвыканкама Алена Клічкоўская правяла прыём грамадзян

22.03.2024
Алена Віктараўна – член Беларускага саюза жанчын і прадпрымальнік, у яе сваё кафэ. Цяпер бізнэс перажывае нялёгкія часы: трэба аператыўна памяняць абсталяванне. А гэта, па словах заяўніцы, вельмі затратна. Гамяльчанка пацікавілася, якія віды дапамогі малому прадпрымальніцтву прадугледжаны ў такіх выпадках.

Жыхар абласнога цэнтра Міхаіл Анатольевіч знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі ўжо некалькі гадоў. У яго вялікі доўг за кватэру, а з 960 рублёў заработнай платы 800 рублёў адымаюць на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца пад апекай дзяржавы. З-за чаго пагашаць запазычанасць Міхаіл Анатольевіч не можа.

Алена Клічкоўская дала даручэнні адказным службам і запэўніла заяўнікаў, што будуць разгледжаны ўсе магчымыя варыянты дапамогі.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ