Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Кацярына Зянкевіч датэрмінова прагаласавала на выбарах Прэзідэнта

23.01.2025
Член Савета Рэспублікі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў разам з сям'ёй наведала ўчастак № 80, які размешчаны ў гомельскай сярэдняй школе № 26.

Кацярына Анатольеўна адзначыла, што выбары Прэзідэнта Беларусі завяршаюць маштабную палітычную мадэрнізацыю, якая была пачата на рэферэндуме ў 2022 годзе. 

– У нас у краіне стала добрай традыцыяй прыходзіць на выбарчыя ўчасткі ўсёй сям'ёй, – заўважыла Кацярына Зянкевіч. – Лічу, што, удзельнічаючы ў выбарах, кожны чалавек становіцца датычным да гісторыі сваёй дзяржавы. Я аддаю голас за будучыню сваёй Радзімы, за моцную і незалежную Беларусь. 

Старшыня камісіі Сяргей Ціткоў расказаў, што на ўчастку зарэгістраваны 2054 выбаршчыкаў і 12 назіральнікаў. 25 маладых людзей зробяць выбар упершыню, а 12 грамадзян звярнуліся ў камісію загадзя для надомнага галасавання ў асноўны дзень.

– Людзі рознага ўзросту адказна падыходзяць да выканання грамадзянскага абавязку, – падзяліўся Сяргей Ціткоў. – Быў уражаны, калі ў першы дзень датэрміновага галасавання ўчастак наведаў 92-гадовы пенсіянер. Ён ведаў пра магчымасць зрабіць выбар дома, але прыйсці асабіста для яго – справа прынцыповая.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ