Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Капітальны рамонт у Веткаўскім сацыяльным пансіянаце павінен завяршыцца ў канцы 2024 года

28.11.2024
Рэалізацыю праекта кантралюе асабіста старшыня аблвыканкама Іван Крупко. 

Пансіянат быў адкрыты ў 1983 годзе, летась тут пачалася мадэрнізацыя. У 2022-м адрамантавалі жылыя памяшканні і частку адміністрацыйнага блока, цяпер праводзяцца работы ў калідорах і фае, харчаблоку і сталовай, добраўпарадкоўваюць прылеглую тэрыторыю.

Сацыяльны аб'ект разлічаны на 120 месц і поўнасцю ўкамплектаваны. На час рамонту на адным паверсе пастаяльцаў часова пераводзяць у пакоі на іншым паверсе, не дастаўляючы пры гэтым ім дыскамфорту. Паколькі каля 50% пражываючых – тыя, хто страціў здольнасць да перамяшчэння і самаабслугоўвання, ствараецца даступнае асяроддзе для людзей з інваліднасцю. 

– Умовы, у якіх жывуць нашы людзі, павінны быць набліжаны да хатніх. Калі пастаяльцы трапляюць да нас, мы павінны забяспечыць ім камфорт. Да гэтага ў пансіянаце ў асноўным былі толькі пакоі для пражывання, умоў для працоўнай і сацыяльнай рэабілітацыі арганізавана не было. Праводзячы капітальны і бягучы рамонт, мы прынялі неардынарнае рашэнне: у фае будуць куткі для рэабілітацыі, бібліятэка, памяшканне для прагляду тэлевізара, – распавяла пра новаўвядзенні старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Надзея Цупа.

Штодзень на аб'екце працуе каля 60 будаўнікоў, яны займаюцца аздабленнем, сантэхнічнымі работамі, заменай сілавой электрыкі і пажарнай сігналізацыі.
– Улічваючы сціснутыя тэрміны ўводу ў эксплуатацыю аб'екта, працуем без выхадных. Разумеем, што аб'ект сацыяльна значны, тут жывуць людзі, якія патрабуюць дадатковай увагі. Таму стараемся рабіць усё хутка і якасна, – запэўніў дырэктар Гомельскага аб'яднанага будаўнічага трэста Сяргей Кавалёў.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ