Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Якія змены чакаюць беларусаў у апошнім месяцы восені

02.11.2023

Чакаем з нецярпеннем

Уся краіна ў прадчуванні доўгіх выходных. Нагадаем, яны расцягнуцца на чатыры дні – з 4 па 7 лістапада. У аўторак, апошні дзень міні-вакацый, адзначым дзяржаўнае свята – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аднак панядзелак давядзецца кампенсаваць – адпрацуем 11 лістапада, у суботу. Выхадныя і перанос датычацца тых грамадзян, хто працуе па стандартным пяцідзённым рабочым графіку.

Падаткі – гэта святое

Да 15 лістапада жыхары краіны павінны заплаціць маёмасныя падаткі. Плацяжы ўваходзяць у лік абавязковых. Калі вы валодаеце кватэрай ці домам, гаражом, зямельным участкам, аўтамабілем, будзьце гатовыя разлічыцца – гэта абавязак кожнага законапаслухмянага грамадзяніна. Вам трэба будзе заплаціць падаткі на нерухомасць, зямельны і транспартны (пры наяўнасці аўто). Інакш пасля пазначанага тэрміну пабяжыць пеня.

Раскрываем кашалькі шырэй

З 1 лістапада ў краіне вырастуць пенсіі. Гэта звязана з чарговым павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), ад якога залежаць многія сацыяльныя выплаты. Яго пераглядаюць чатыры разы на год. З лістапада памер БПМ складае ўжо 367 рублёў 79 капеек, ён вырас на 3,39 рублі.

Таксама вырасце некаторая дапамога на дзяцей. Напрыклад, выплаты на дзіця ад трох да 18 гадоў сем'ям, дзе ўжо ёсць дзеці малодшыя за тры гады. Пры нараджэнні першага дзіцяці выплацяць 3667,79 рубля – гэта 10 БПМ. Пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 5149,06 рубля, або 14 БПМ.

Падраслі пенсіі ў пенсіянераў некаторых катэгорый, для адных прыбаўка склала 70 рублёў, а ў кагосьці перавысіла 180 рублёў.

І крыху пра сумнае

Без мінусаў таксама не абышлося.

З лістапада зменшыўся памер дапамогі на пахаванне. Яго разлічваюць, зыходзячы з памеру сярэдняга заробку па краіне за пазамінулы месяц ад даты смерці чалавека. У гэтым месяцы дапамога складзе 1939,8 рубля – на 23 рублі менш, чым у кастрычніку.

Акрамя таго, у Беларусі адмянілі льготу для пенсіянераў-дачнікаў, якія па 31 кастрычніка ўключна маглі ездзіць на прыгарадных цягніках за паўкошту. З лістапада білет давядзецца набываць за поўны кошт. Будзьце ўважлівыя.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ