Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Іван Крупко сустрэўся са студэнтамі Гомельшчыны

08.02.2024
У зале бізнес-цэнтра СЭЗ "Гомель-Ратон" сабраліся самыя актыўныя прадстаўнікі ўсіх сямі ВНУ вобласці.

Старшыня аблвыканкама падзяліўся з маладым пакаленнем, чым жыве наш родны рэгіён. Як расказаў Іван Крупко, яго часта пытаюцца, чым запомніўся 2023 год. Адказ складана выказаць коратка, аднак асноўнымі падзеямі губернатар назваў урачыстае шэсце сцяга Вялікай Перамогі па вызваленых ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 80 гадоў таму населеным пунктам, II Гульні краін СНД, комплекснае добраўпарадкаван-не Азарычаў і Кастрычніцкага, аднаўленне палётаў з аэрапорта Гомель, мадэрніза-цыю мемарыялаў, увод новых спартыўных і культурных аб'ектаў.

– У цэлым 2023 год паказаў, як мы пад мудрым кіраўніцтвам Прэзідэнта годна спраўляемся з эканамічнымі санкцыямі і супрацьстаім палітычнаму ціску, упісаў но-выя старонкі ў жыцці кожнага з нас, парадаваў працоўнымі і спартыўнымі рэкордамі, – пералічыў Іван Крупко.

У час размовы з моладдзю кіраўнік рэгіёну расказаў аб эканамічных дасягненнях і ін-вестпраектах, планах на 2024 год. Старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што ў нашых ВНУ добрая гісторыя, база, прафесарска-выкладчыцкі склад. Яны гатовы канкурыра-ваць на сусветнай арэне. Пра гэта сведчыць, напрыклад, жаданне калег з Кітая су-працоўнічаць з універсітэтамі Гомельшчыны. Пры гэтым не варта забывацца аб павышэнні кваліфікацыі, развіцці і ўдасканаленні адукацыйнага працэсу:

– Трэба не ісці, а бегчы ў нагу з часам.

Завяршылі сустрэчу пытаннямі ад студэнтаў. Пыталіся пра эканамічны вектар вобласці ў 2024 годзе, развіццё прамысловасці, якасць беларускай прадукцыі, электаральную кампанію. У прыватнасці, юнакоў і дзяўчат цікавяць адносіны губернатара да вылучэння моладзі кандыдатамі ў дэпутаты.

– Краіну будаваць маладым. Лічу, калі ты адказваеш за ўсе свае ўчынкі з 18 гадоў, варта гэтае права выкарыстоўваць ва ўсіх сферах. Не адкладайце нічога на потым, трэба ісці наперад.

На пытанне аб тым, чым моладзь 1980–1990-х гадоў адрозніваецца ад сучаснай, Іван Крупко адказаў, што на пакаленне больш уплываюць час і акалічнасці, чым выхаванне:

– Сябе адношу да пакалення, якое расло ў 90-х. Мы жылі ў вялікай краіне, якая рас-палася. Надышоў найсур'ёзны эканамічны крызіс. У тых умовах мы хутчэй і раней сталі самастойнымі. А ў вас значна больш магчымасцей, не губляйце час.

У сямі ВНУ Гомельшчыны вучацца 37 тысяч чалавек. Са сцен універсітэтаў вобласці выйшла нямала спецыялістаў – сапраўдных прафесіяналаў, кожны з іх робіць уклад у росквіт роднай зямлі.

Кіраўніцтва рэгіёна заўсёды падтрымлівала і будзе падтрымліваць моладзь, падсу-маваў губернатар:

– Веру, што энергія дабра, мэтанакіраванасць і адданасць справе дапамогуць ажыццявіць нашы планы і праекты на карысць роднай Гомельшчыны і Беларусі.


К СПИСКУ НОВОСТЕЙ