Грамадства
Іван Крупко правёў прыём грамадзян У Гомелі
07.05.2025

Гамяльчанін Аляксандр Аляксандравіч не згодны з будаўніцтвам шматпавярховага дома па вуліцы Піянерскай абласнога цэнтра на месцы яго прыватнага дома. Дазвол на будаўніцтва грамадзянін атрымаў у 2006 годзе, у эксплуатацыю ўвёў аб'ект у 2016-м. На той момант генпланам Гомеля шматпавярховая забудова ўжо была запла-наваная.
Па словах спецыялістаў, наўзамен дома можа быць выдадзена новае жыллё, кам-пенсацыйныя выплаты. Ёсць і іншыя варыянты.
– Прааналізую ўсе нюансы сітуацыі, якая склалася. Пасля вывучэння магчымых ва-рыянтаў вырашэння пытання дадзім разгорнуты адказ, – рэзюмаваў губернатар.
Жыхар абласнога цэнтра не дае згоду на адабранне зямельнага ўчастка, які ён аран-даваў пад аграсядзібу, для будаўніцтва дамбы ў раёне Манастырка. Па праекце ўчастак павінен быць канфіскаваны пад дзяржпатрэбы цалкам. А ўласнік упэўнены, што можна захаваць частку зямлі. У бліжэйшы час яму будзе дадзены падрабязны адказ.
Пытанне рэканструкцыі будынка Дома культуры ў аграгарадку Баршчоўка Добруш-скага раёна ўзняла ўраджэнка населенага пункта Марыя Іванаўна. Зараз аб'ект за-кансерваваны, паколькі знаходзіцца ў аварыйным стане.
Пры гэтым усе рэсурсы для абслугоўвання насельніцтва маюцца, у ФАПе арганізавалі гурткі, ёсць бібліятэка, канцэрты праводзяцца ў мясцовай школе, дзе ёсць музей. Да таго ж ёсць мабільны перасоўны комплекс, які рэгулярна выязджае ў аграгарадок. Ініцыятывы ад мясцовых жыхароў не паступала. Калі ў сельсавет уня-суць прапанову аб арганізацыі свята, улады падтрымаюць людзей і дапамогуць з правядзеннем урачыстасці.