Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Іван Крупко правёў прыём грамадзян у Добрушы

16.07.2025
На прыём звярнуліся пяць чалавек. Праблема агульная – падтапленне прыватнага сектара горада на Іпуці.
Гаворка пра вуліцы Валадарскага, Дастаеўскага, Рымы Шаршнёвай, шэрагу іншых. Пасля паводак, моцных дажджоў вада падоўгу стаіць на падворках, перапаўняе падвалы, каналізацыйныя сцёкі, залівае агароды. 
Як адзначыў Іван Крупко, водаадвядзенне ў гэтай частцы горада сапраўды дастаўляе нязручнасці, пытанне неабходна вырашаць. У якасці часовых мер дадзена даручэнне пракапаць адкрытыя траншэі для ліўнёўкі. 
Сітуацыю з адводам адталых, дажджавых, сцёкавых вод дасканала вывучаць спецыялісты, правядуць падамавое апытанне. Тэрмін выканання – два месяцы.
Пасля дэталёвай прапрацоўкі праблемы будзе прынята кампетэнтнае рашэнне.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ