Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Іван Крупко працуе ў Жлобінскім раёне

27.03.2024

Перш за ўсё кіраўнік рэгіёна правёў прамую лінію, на якую датэлефанаваліся пяць жыхароў рэгіёна. Пытанні тычыліся сістэмы ЖКГ, сельскай і лясной гаспадаркі, транспарту.

Алена Васільеўна жыве ў райцэнтры ў прыватным доме, непадалёку ад яго знаходзіцца дрэва, прызнанае аварыйным. Некалькі месяцаў таму маладая мама пакінула заяўку аб тым, каб яго спілавалі і прыбралі. Абяцалі знесці ў лютым – сакавіку, аднак аварыйнае дрэва дагэтуль стаіць:

– Мяне вельмітурбуе, што яно можа ўпасці. Не хацелася б, каб пацярпелі дзеці.

Іван Крупко паабяцаў, што да канца тыдня дрэва знясуць.

Яшчэ адно пытанне ад жлабінчанкі – падоўжыць на адзін прыпынак маршрут аўтобуса ў мікрараён Лебядзёўка, а таксама распрацаваць маршруты згодна з графікамработы дзіцячых садкоў і школ, паколькі без перасадак давезці дзяцей складана.

– Гэтае пытанне таксама разгледзім, вывучым маршруты і супаставім рэйсы з графікам работы ўстаноў адукацыі, – запэўніў губернатар.

На стан дарог паскардзіліся жыхары вёскі Новыя Лукі: ёсць адна асфальтаваная, астатнія пяць у нездавальняючым стане, сцвярджаюць вясковцы, якія датэлефанаваліся. Пытанне знаходзіцца на кантролі, на дадзены момант у гэтым годзе фінансаванне на населены пункт не прадугледжана.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ