Грамадства
Іван Крупко праінспектаваў фізкультурна-аздараўленчы цэнтр "Палессе-Арэна", што будуецца ў Мазыры
21.02.2024

З кіраўніцтвам раёна старшыня аблвыканкама Іван Крупко абмеркаваў умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, набыццё абсталявання.
– Аб'ект трэба ўвесці ў гэтым годзе. Такіх комплексаў няма ў вобласці, гэта будзе сур'ёзны цэнтр найвышэйшага ўзроўню, – характарызуе фізкультурна-аздараўленчы цэнтр на 2600 месцаў кіраўнік рэгіёна.
Цяпер будаўнікі займаюцца аддзелачнымі работамі: абліцоўваннем сцен і аздабленнем столяў, кладкай пліткі на падлогу.