Грамадства
Іван Крупко даведаўся, як праходзяць дыспансерызацыю жыхары Брагінскага раёна
30.04.2024

Амбулаторыю ўрача агульнай практыкі ў Красным Брагінскага раёна адрамантавалі ў мінулым годзе.
Цяпер жыхары аграгарадка атрымліваюць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу ў прасторным светлым будынку, дзе ёсць дзённы стацыянар на тры ложкі, фізіятэрапеўтычны і стаматалагічны кабінеты, пакой здаровага дзіцяці.
З работай пункта азнаёміўся старшыня аблвыканкама Іван Крупко. Губернатар пацікавіўся, як праходзіць працэс дыспансерызацыі ў малых населеных пунктах і настроіў медыкаў на актыўную лічбавізацыю ўсіх дадзеных аб пацыентах.
Каб работа праходзіла больш эфектыўна, у амбулаторыю кіраўнік рэгіёна перадаў сучасны камп'ютар.