Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Губернатар Іван Крупко сустрэўся з паслом Індыі ў Беларусі

21.03.2025
Пасол Індыі ў Беларусі Ашок Кумар працягвае работу ў Гомельскай вобласці. З кіраўніком дыпмісіі сустрэўся старшыня аблвыканкама Іван Крупко. 

Прадстаўніку паўднёваазіяцкай дзяржавы прэзентавалі сацыяльна-эканамічны, прамысловы і турыстычны патэнцыял Гомельскай вобласці. Іван Крупко падкрэсліў, што за апошнія пяць гадоў тавараабарот з Індыяй вырас у чатыры разы, і магчымасць нарошчвання аб'ёмаў яшчэ ёсць:
– Упэўнены, што мы можам знайсці новыя пункты супрацоўніцтва. Наша партнёрства развіваецца ў галіне харчавання, адукацыі, турыстычных паслуг, аховы здароўя, хімічнай галіны. Каб выйсці на стратэгічны ўзровень развіцця адносін паміж нашымі краінамі, гатовы прадставіць найшырэйшы спектр прадукцыі.

Гомельская вобласць згодна супрацоўнічаць з Індыяй не толькі ў эканамічнай, але і ў сацыяльнай сферы. На гэтым зрабіў акцэнт старшыня аблвыканкама Іван Крупко:
– Больш за 20 гадоў індыйскія студэнты атрымліваюць медыцынскую адукацыю на Гомельшчыне. Зараз у медуніверсітэце вучацца звыш 200 чалавек, і з кожным годам колькасць выпускнікоў павялічваецца. Мы гатовы даць магчымасць атрымаць адукацыю яшчэ большай колькасці прадстаўнікоў Індыі.

Ад імя жыхароў паўднёва-ўсходняга рэгіёна Беларусі губернатар падзякаваў Ашоку Кумару за правядзенне Дзён індыйскага кіно ў абласным цэнтры і запрасіў дэлегацыю на Гомельскі эканамічны форум у верасні. 

У сваю чаргу пасол Індыі падзяліўся, што Балівуд зацікаўлены ў здымках кіно на тэрыторыі Беларусі.

– Нашы краіны гістарычна падтрымліваюць цёплыя ўзаемаадносіны. У 1992 годзе Індыя стала адной з першых краін, якая прызнала незалежнасць Беларусі і адкрыла дыпмісію ў Мінску, – падкрэсліў Ашок Кумар.

З Гомельскай вобласцю індыйскія партнёры мае жаданне развіваць супрацоўніцтва ў пытаннях вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі ў лясной прамысловасці, дрэваапрацоўцы, інфармацыйных тэхналогіях. Зацікаўлены таксама ў набыцці малочнай прадукцыі. 

– На ўзроўні міжурадавай камісіі існуе стабільны і шматбаковы механізм супрацоўніцтва ў эканоміцы, сацыяльнай сферы і турызме. Упэўнены, што мы будзем яго толькі развіваць, – падсумаваў кіраўнік дыпмісіі. 
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ