Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Гомельскі аэрапорт аднавіў чартарныя рэйсы ў егіпецкі Шарм-эль-Шэйх

24.01.2024
Першы рэйс адбыўся, нягледзячы на туман і завіруху. Рэгістрацыю пасажыраў правялі ярка – з шарамі, музыкай, салодкімі падарункамі.

176 шчасліўчыкаў адправіліся з Гомеля ў сонечны Шарм на сіне-белым «Боінгу-737-800». Гэта стопрацэнтная загрузка самалёта. Перад гэтым высадзілася больш за 40 пасажыраў, якія выляталі на курорт з Мінска.

Як расказаў начальнік Гомельскага філіяла дзяржпрадпрыемства "Белаэранавігацыя" Уладзімір Чаравухін, рэгулярны чартарны рэйс на егіпецкі курорт будзе вылятаць кожныя 10 дзён, пачынаючы з 23 студзеня. У палёце – больш за шэсць гадзін. Наступныя рэйсы – 2, 13, 23 лютага. Выдатная магчымасць падарыць любімым лета!

Наперадзе ў Гомельскага аэрапорта вялікія перспектывы. Паводле інфармацыі Уладзіміра Чаравухіна, ужо ёсць пацвярджэнне аб аднаўленні чартарных рэйсаў у турэцкую Анталію з мая, з тым жа інтэрвалам – раз на 10 дзён. Прапрацоўваюцца таксама іншыя напрамкі: Санкт-Пецярбург, Сочы, Грузія. Значыць, ахопім крылом не адно мора.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ