Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Гомельшчыну наведаў губернатар Алтайскага краю

27.05.2024
У рабочым графіку старшыні аблвыканкама Івана Крупко – сустрэча з губернатарам Алтайскага краю Віктарам Таменка.

Кіраўніка расійскага рэгіёна цікавіць турыстычны патэнцыял Гомельшчыны і магчымасць узаемадзеяння ў іншых галінах.

Кіраўнікі абмеркавалі выбудоўванне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Іван Крупко запрасіў дэлегацыю Алтайскага краю на святкаванне Дня Незалежнасці Беларусі ў Гомель, а таксама ўручыў Віктару Таменка памятны знак «80 гадоў вызвалення Гомельскай вобласці».

– Перакананы, што існуючыя паміж нашымі рэгіёнамі сувязі будуць і ў далейшым развівацца на аснове дружбы і ўзаемаразумення, – выказаў упэўненасць гомельскі губернатар.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ