Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Ёсць чым ганарыцца і што паказаць. Удзельнікі абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2025» арганізавалі свае падворкі

03.10.2025
Кожны з раёнаў здзіўляў незвычайнымі лакацыямі з палымянымі танцамі, вясёлымі песнямі і духмянымі караваямі.
У ліку ганаровых гасцей, якія зазірнулі да гаспадароў, кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў, старшыня аблвыканкама Іван Крупко і яго намеснікі, намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч, член Савета Рэспублікі Міхаіл Русы, член Савета Рэспублікі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч, партнёры з Бранскай вобласці.
У рамках фестывалю-кірмашу адбылося ўрачыстае шэсце перадавікоў уборачнай кампаніі.
Дэлегацыі раёнаў прайшлі па галоўнай плошчы Лельчыц, дэманструючы яркае ўвасабленне майстэрства і працавітасці беларускага народа.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ