Грамадства
Дзяржмузеі 9 Мая можна будзе наведаць бясплатна
08.05.2024

У гэты дзень пройдзе рэспубліканскае культурна-патрыятычнае мерапрыемства "Ніхто не забыты, нішто не забыта". Наведаць бясплатна можна будзе пастаянныя і часовыя экспазіцыі (за выключэннем камерцыйных выстаў). Бясплатным будзе і экскурсійнае суправаджэнне.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам.