Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі: дэлегацыя Бранскай вобласці ў Гомелі

02.04.2024
Гасцей сустракаў старшыня аблвыканкама Іван Крупко. Губернатары абмяняліся віншаваннямі і абмеркавалі планы на бліжэйшы час.

– Традыцыйна мы сустракаем свята на Гомельшчыне, вы ўдзельнічаеце ў знакавых для нашага рэгіёна мерапрыемствах. Гэта дарагога каштуе. Дзякуй за ўмацаванне эканамічнай і сацыяльнай сферы нашых абласцей, – падзякаваў гасцям за візіт Іван Крупко.

У адказ губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз выказаў упэўненасць, што супрацоўніцтва будзе развівацца па ўсіх напрамках:
– У апошнія гады ўсё больш актыўна ўзаемадзейнічае бізнэс: на форумах, буйных эканамічных сустрэчах. Але ж аснова – гэта нашы дзеці. Важна, што для іх праводзім спартыўныя і культурныя мерапрыемствы, яны спаборнічаюць у хакеі, футболе, валейболе. Сябруюць і развіваюць братэрства.

У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч і старшыня Бранскай абласной думы Валянцін Субат.

Кіраўнікі абмеркавалі пытанні развіцця эканомікі, будаўніцтва, перадалі адзін аднаму запрашэнні на маючыя адбыцца значныя падзеі дзвюх абласцей.

Кветкі і вянкі ад двух рэгіёнаў Беларусі і Расіі леглі да Вечнага агню на плошчы Труда ў Гомелі. Памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ўшанавалі хвілінай маўчання.
– Важна, каб ніхто не перапісаў нашу агульную гісторыю. Трэба перадаваць праўду дзецям – захавальнікам Перамогі прадзедаў, – такое меркаванне выказаў губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ