Грамадства
Дзень беларускага пісьменства ў 2025 годзе пройдзе 7 верасня ў Лідзе
27.11.2024

Старшынёй аргкамітэта назначаны намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, намеснікамі старшыні - міністр інфармацыі Марат Маркаў і намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк.
У склад аргкамітэта ўвайшлі кіраўнікі міністэрстваў адукацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, замежных спраў, культуры, спорту і турызму, сувязі і інфарматызацыі, фінансаў, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей і інш.
Фінансаванне мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства будзе рэалізоўвацца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Гродзенскага аблвыканкама, Лідскага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і інш.