Грамадства
Дыскусійная пляцоўка "Ці патрэбна сям'я для шчаслівага жыцця: вось у чым пытанне?!" прайшла ў Гомелі
23.10.2023

Пра важнасць сямейных каштоўнасцяў пагаварылі ў сценах ГДУ імя Ф. Скарыны і БелДУТа.
У якасці экспертаў выступілі псіхолаг, галоўны эксперт "Акадэміі замужжа" Наталля Філіпенкава, намеснік старшыні абласной арганізацыі РГА "Белая Русь" Наталля Мамрукова і кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт ГДУ Наталля Новак.
Дыскусійная пляцоўка ўключала ў сябе тры этапы: адкрыты дыялог, дэбаты і сітуацыя. У адкрытым дыялогу абмяркоўвалі сацыяльныя гарантыі маладой сям'і ў нашай дзяржаве, уплыў выхавання ў нетрадыцыйных сем'ях на псіхіку дзіцяці, праблематыку грамадзянскага шлюбу і многае іншае. У другой частцы мерапрыемства студэнтам прапанавалі паўдзельнічаць у дэбатах і растлумачыць, чаму для шчаслівага жыцця патрэбна сям'я.