Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу ад Гомельскай вобласці дзеляцца ўражаннямі аб рабоце УНС

25.04.2024
Дырэктар Гомельскага хімзавода Дзмітрый Чарнякоў:

– Пасля абрання мяне членам Прэзідыума УНС адчуваю вялікую адказнасць. Ад якасці нашай працы і падрыхтоўкі адпаведных рашэнняў будзе залежаць будучыня Беларусі і будучыня беларускага грамадства. У гэтым годзе на нашых вачах сход з народнага веча трансфармуецца ў сур'ёзны канстытуцыйны палітычны інстытут з вялікімі паўнамоцтвамі, рашэнні якога абавязковыя для ўсіх.

Старэйшы інспектар па асобых даручэннях аддзела ідэалагічнай працы УУС аблвыканкама Святлана Русак прадстаўляе на УНС не толькі праваахоўнікаў, але і Беларускі саюз жанчын:

– Гэта першы Усебеларускі народны сход для мяне. Нашы праекты, якія жадаем рэалізаваць у будучыні, мы абавязаны данесці праз дэлегатаў УНС. Жанчыны і супрацоўнікі органаў унутраных спраў падтрымліваюць кіраўніка дзяржавы, бо пад яго кіраўніцтвам мы дасягнулі значных вынікаў, якія павінны захаваць і перадаць нашым дзецям.

Старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Міхаіл Жукевіч быў дэлегатам папярэдніх шасці УНС, зараз прыехаў на сход у якасці запрошанага госця:

– Сход у гэты раз вельмі малады. Лічу, гэта правільна: трэба саступаць дарогу моладзі. У іх ёсць свая пазіцыя, мэты, ім будаваць будучыню нашай рэспублікі. Прэзідэнт акцэнт у сваім выступленні зрабіў на бяспецы і становішчы ў свеце. На сённяшні дзень практычна няма такіх лідараў, якія маюць свой пункт гледжання і дакладную пазіцыю. Мы павінны прыслухоўвацца да яго меркавання, каб дзяржава наша квітнела.

Намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Камінтэрн" Ірына Абрамцава прызналася, што яе крануў клопат аб кожным чалавеку з боку Прэзідэнта. Важныя тэзісы выступлення Аляксандра Лукашэнкі яна данясе да свайго працоўнага калектыву:

– Ганаруся, што стала часткай такой знакавай падзеі для жыцця краіны. Пераканана, што ўсе дэлегаты УНС прыкладуць максімум намаганняў, каб выканаць наказы кіраўніка дзяржавы.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ