Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Дэлегацыя Гомельшчыны на сусветным фестывалі ў Сочы: сатрудніцтва з Расіяй і Кубай, сумесныя форумы і конкурсы

07.03.2024
БРСМ і Росмоладзь заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве.

Арганізацыі будуць узаемадзейнічаць пры рэалізацыі маладзёжнай палітыкі. Напрыклад, ствараць умовы для ўдзелу моладзі ў распрацоўцы перспектыўных ідэй, фарміраваць грамадзянска-патрыятычныя якасці ў юнакоў і дзяўчат, навучаць культуры міжнацыянальных зносін, а таксама праводзіць сумесныя форумы, канферэнцыі, нарады, выставы, конкурсы і спаборніцтвы.

Акрамя таго, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская піянерская арганізацыя падпісалі пагадненні аб абмене і супрацоўніцтве з Саюзам маладых камуністаў Кубы. Бакі дамовіліся сумесна працаваць над праектамі ў галіне навукі, тэхналогій і інавацый, валанцёрства, абароны навакольнага асяроддзя, лічбавай трансфармацыі, паведамляе тэлеграм-канал «Моладзь Гомельшчыны. БРСМ». 

Атмасферу адзінства на форуме падмацавала касцюміраванае шэсце на свяце нацыянальных культур. На чале калоны юнакоў і дзяўчат ішлі ўдзельнікі VI Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў 1957 года «За мір і сяброўства».
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ