Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Дабрачынны марафон на Гомельшчыне ў рамках рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы" працягваецца

11.01.2024
Старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Надзея Цупа, сенатар, старшыня абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ала Смаляк і намеснік старшыні Гомельскага райвыканкама Дзяніс Давыдаў наведалі Ларысу Белазёраву з пасёлка Перамога Гомельскага раёна.

Ларыса Веньямінаўна скончыла гісторыка-філалагічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны і 37 гадоў працавала настаўнікам. Выкладала рускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе вёсцы Забалоцце Кастрычніцкага раёна, а пасля ў Галавінскай сярэдняй школе, адкуль і пайшла на пенсію. Цяпер жыве з мамай-доўгажыхаркай Валянцінай Пятроўнай, клапоціцца пра яе. Госці паднеслі патрэбныя падарункі, цёпла пагутарылі з гаспадарамі за кубкам гарбаты.

– Акцыя "Ад усёй душы" знайшла водгук у сэрцах многіх людзей, – заўважыла Надзея Цупа. – Кіраўнікі абласнога і раённага ўзроўняў, проста неабыякавыя людзі падтрымліваюць тых, каму патрэбны клопат і ўвага. Важна, каб прадстаўнікі старэйшага пакалення не адчувалі сябе адзінокімі, бо яны сваёй добрасумленнай працай унеслі вялікі ўклад у развіццё нашай вобласці і ўсёй краіны, стварылі надзейны фундамент дабрабыту для наступных пакаленняў.

Нездарма акцыя набыла статус народнай, стаўшы яшчэ адной добрай традыцыяй у перыяд навагодніх свят.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ