Грамадства
Да Міжнароднага дня абароны дзяцей новы мікрааўтобус Цэнтру інклюзіўнай культуры перадаў Іван Крупко
03.06.2024

Мікрааўтобус МАЗ на 16 месцаў перадаў старшыня аблвыканкама Іван Крупко абласному Цэнтру інклюзіўнай культуры.
Такі транспарт творчаму калектыву быў патрэбны даўно: выхаванцы змогуць папулярызаваць інклюзіўную культуру, пашыраць геаграфію інклюзіі, умацоўваць узаемадзеянне з раённымі цэнтрамі.
– Упэўнены, што гэты аўтобус дапаможа развіваць вашы здольнасці і выступаць на самых розных пляцоўках, – падкрэсліў Іван Крупко.
Падарожжы і выступленні ў іншых гарадах – гэта магчымасць для дзяцей з асаблівасцямі знайсці новых сяброў і аднадумцаў, праявіць свае здольнасці і заявіць пра сябе яшчэ гучней.
Важна, што новы аўтобус губернатар уручыў напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей – такому падарунку непамерна рады, бо хлопчыкі і дзяўчынкі даўно прасілі сродак перамяшчэння, каб выступаць не толькі ў горадзе, але і за яго межамі.
МАЗ набылі за кошт дабрачынных сродкаў, сабраных абласным Чырвоным Крыжом. У мікрааўтобусе прадугледжана ўсё, каб перавозіць людзей з інваліднасцю.