Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Cтаршыня аблвыканкама правёў прамую лінію і прыём грамадзян у Карме

22.11.2023
Да кіраўніка рэгіёна датэлефанаваліся шэсць чалавек. Жыхары Гомельшчыны ўзнімалі пытанні развіцця малых населеных пунктаў, будаўніцтва спартыўных аб'ектаў, работы грамадскага транспарту.

У Алены Міхайлаўны з Рагачова пералом пазваночніка. Рэгулярна на гомельскім заводзе "Пратэзіст" яна шые сабе гарсэт. Старшыні аблвыканкама пенсіянерка расказала, што на прадпрыемстве працуе адна швачка, якая не спраўляецца з патокам заказаў, з-за чаго чарга пастаянна зрушваецца. Просьба – увесці хаця б яшчэ адну штатную адзінку.
– Паспрабую пабываць на заводзе, вывучу пытанне ў абавязковым парадку. Калі ўсё сапраўды так, як вы расказалі, рашэнне знойдзем. Не бачу ніякіх праблем, – запэўніў Іван Крупко.
У ветэрана працы Людмілы Пятроўны з Кармы педагагічны стаж 47 гадоў. Ёй ужо 71 год, жыхарка гарпасёлка выступае за здаровы лад жыцця, таму ходзіць у трэнажорную залу. Пенсіянерка падзякавала губернатару за мадэрнізацыю фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, яго наведваюць дзеці і ўнукі.

– Гэта толькі пачатак, насупраць басейна знеслі стары будынак, там будзе вялікая спортпляцоўка для жыхароў усіх узростаў, – пазначыў планы кіраўнік рэгіёна.
Ветэран працы звярнулася таксама з просьбай: ачысціць рэчышча ракі Кармянка, каб маладым пакаленням было дзе адпачыць. Больш за тое, пенсіянерка ўпэўнена, што ўключыцца ў работу гатовы ўсе мясцовыя жыхары: дапамогуць прыбраць берагі, добраўпарадкаваць тэрыторыю ля рэчкі.

– У Карме шмат задач – у наступным годзе праводзім у вас дажынкі. Трэба адрамантаваць некалькі дзясяткаў дамоў, сацыяльныя і спартыўныя аб'екты. Неабходна сур'ёзна прыкласці руку, каб у гарпасёлак удыхнуць новае жыццё. Цяпер распрацоўваем праграму мадэрнізацыі. Не абяцаю адразу, але паглядзім, што можна зрабіць па вашым пытанні, – адказаў старшыня аблвыканкама.

Гамяльчанка Ларыса Фёдараўна – інвалід II групы, яна сутыкнулася з нязручнасцю: садзіцца ў аўтобусы і тралейбусы чалавеку з хворымі нагамі складана. Бардзюр на прыпынку «35-ы мікрараён» у Навабеліцкім раёне абласнога цэнтра па яе просьбе зрабілі, але зараз грамадскі нізкападлогавы транспарт пад'язджае далёка. Пенсіянерка просіць дэталёва прапрацаваць пытанне з ДАІ, вадзіцелямі.

– Разгледзім ваш зварот. Рашэнне прымем, ёсць рэгламент, правілы для вадзіцеляў. Яны павінны не толькі своечасова прыехаць, але і падаць аўтобус як належыць, – не сумняваецца Іван Крупко.

Ці з'явяцца новыя месцы адпачынку для моладзі ў гарпасёлку Карма, цікавіцца мясцовы жыхар Грачык Арцёмавіч. Ён растлумачыў, што ўвечары няма дзе паслухаць музыку і выпіць каву, смачна паесці. Кіраўнік вобласці адказаў, што магчымасці для бізнесу ўлады дадуць, але за кошт дзяржавы такія аб'екты адчыняць не плануецца.
– Удакладнім, што можна разнастаіць у плане развіцця кафэ ад Белкаапсаюза. Што датычыцца адпачынку моладзі, у наступным годзе адкрыем комплекс для заняткаў спортам з пляцоўкай для варкаўту, міні-футбола, валейбола, баскетбола, будуць і антывандальныя трэнажоры.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ