Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Больш за сем тысяч чалавек працуюць у складзе студэнцкіх атрадаў Гомельшчыны

26.10.2023
Пра гэта стала вядома падчас падвядзення папярэдніх вынікаў трэцяга трудавога семестра 2023 года.

– Цяпер у рэгіёне працуюць 530 студатрадаў. З іх хацелася б выдзеліць сельгаспадарчыя: яны былі задзейнічаны практычна ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна і паказалі рэкордныя вынікі. Добра зарэкамендавалі сябе і медыцынскія атрады: вырасла як колькасць удзельнікаў, так і якасць іх работы, – адзначыў другі сакратар абкама БРСМ Аляксандр Прышчэпаў.

Нямала было ўнікальных праектаў. Прайшоў злёт медыцынскіх атрадаў – ён адбыўся на базе Гомельскага медуніверсітэта. Атрад "Девять жизней", які працаваў ва ўніверсітэцкай клініцы – абласным шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, аб'яднаў беларускіх і расійскіх рабят. Таксама ў вобласці арганізавалі рэспубліканскі міжпрофільны праект "Палессе-2023". Студэнты зараблялі вопыт на "Гомсельмашы".

Канчатковыя вынікі падвядуць у сярэдзіне лістапада.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ