Грамадства
Больш за 90 энергетыкаў Гомельскай вобласці атрымалі заслужаныя ўзнагароды напярэдадні прафесійнага свята
22.12.2023

Напярэдадні Дня энергетыка, які адзначае краіна 22 снежня, па добрай традыцыі для работнікаў і ветэранаў галіны ў актавай зале апарата кіравання РУП "Гомельэнерга" арганізавана свята.
Ва ўрачыстай абстаноўцы ўшаноўвалі больш за 90 работнікаў і ветэранаў энерга-сістэмы з усіх куткоў Гомельшчыны. У прыватнасці, прысвоены ганаровыя званні "Ветэран Беларускай энергасістэмы", "Ганаровы работнік Беларускай энергасістэмы", уручаны ганаровыя граматы і падзякі Гомельскага аблвыканкама, Міністэрства энергетыкі, ДВА "Бэлэнерга", Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці, абласнога камітэта прафсаюзаў работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці і РУП "Гомельэнерга".
Гучала шмат добрых слоў і віншаванняў. Па словах старшыні абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікоў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці Васіля Сцепанцова, энергетычная галіна па праве лічыцца базавай у эканоміцы. Ад яе ўстойлівага і эфектыўнага функцыянавання залежаць дабрабыт і камфорт у дамах і на вытворчасці. Выдатныя творчыя нумары падрыхтавалі салісты Гомельскай абласной філармоніі.
Урачыстае ўзнагароджанне стала сапраўды значнай і ганаровай падзеяй у жыцці энергетыкаў Гомельскай вобласці, падкрэслівае іх важную ролю ў забеспячэнні надзейнасці энергазабеспячэння рэгіёна і краіны.