Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

"Белавія" будзе часцей лятаць у Маскву з Гомеля

21.11.2023
"Белавія" будзе часцей лятаць у Маскву з Гомеля, паведамілі БелТА ў прэс-службе авіякампаніі.

З 14 снежня расклад папоўніцца яшчэ адным рэйсам па чацвяргах. Вылет з Масквы (Унукава) – у 17.40, прыбыццё ў Гомель – у 19.05. Вылет з Гомеля – у 20.00, прыбыццё ў Маскву – у 21.25.

А з 18 снежня злятаць па маршруце можна будзе і ў панядзелкі. Вылет з Масквы – у 17.45, прыбыццё ў Гомель – у 19.10. Вылет з Гомеля – у 20.00, прыбыццё ў Маскву – у 21.25.

З 18 снежня "Белавія" будзе выконваць па гэтым маршруце пяць рэйсаў за тыдзень.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ