Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

БЧ пераходзіць на новы графік руху паяздоў з 10 снежня

04.12.2023

Беларуская чыгунка пераходзіць на новы графік руху паяздоў з 10 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

З 00.00 10 снежня на Беларускай чыгунцы ўводзіцца графік руху паяздоў на 2023/2024 гады, які сфарміраваны ў адпаведнасці з рашэннямі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў Садружнасці. Ён будзе дзейнічаць на працягу года.

"Усяго ў новым графіку руху прадугледжана курсіраванне 1140 грузавых паяздоў кожныя суткі. Павялічана колькасць грузавых паяздоў і вагавыя нормы на асноўных напрамках вывазу беларускіх экспартных грузаў у напрамку Расійскай Федэрацыі. На пагранічных участках паміж Акцябрскай чыгункай ААТ "РЧ" і Беларускай чыгункай прадугледжаны рух злучаных паяздоў павышанай вагі. Акрамя таго, нарматыўным графікам руху прадугледжана 89 маршрутаў кантэйнерных паяздоў у напрамку Беларусь - Расія і далей у краіны Азіі і Кітай, у парты Паўночна-Заходняга рэгіёна Расійскай Федэрацыі, у транзітных зносінах Еўропа - Расія - Кітай у рамках ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях", - расказалі ў БЧ.

Графік руху пасажырскіх паяздоў на 2023/2024 гады сфарміраваны на аснове маніторынгу попыту на перавозкі і аналізу пераважных напрамкаў пасажырапатоку. Усяго прадугледжана курсіраванне 762 пасажырскіх паяздоў.

У мэтах актывізацыі інтэграцыйных працэсаў паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі ў лістападзе Беларускай чыгункай і ААТ "РЧ" было падпісана пагадненне аб арганізацыі супрацоўніцтва і развіцця міжнародных чыгуначных пасажырскіх зносін, накіраванае на павышэнне якасці прадастаўляемых паслуг.

"У новым графіку захаваны памеры руху паяздоў у напрамку Масквы, Санкт-Пецярбурга, Адлера, Анапы, Мурманска і Самары. Скарочаны час у дарозе на 17 гадзін і зменены маршрут руху поезда Мінск - Архангельск. Дзякуючы гэтаму пасажыры поезда змогуць зрабіць паездку ў гарады Яраслаўль і Волагду праз Маскву. У пасажыраў з'явіцца магчымасць праезду з Мінска да Мінеральных Вод і Ніжняга Ноўгарада. На гэтыя паязды ў міжнародных зносінах ужо рэалізавана больш за 700 білетаў. Усяго ў новым графіку ў міжнародных зносінах прадугледжана курсіраванне 52 паяздоў фарміравання Беларускай чыгункі і ААТ "РЧ", - адзначылі ў БЧ.

Для арганізацыі перавозкі пасажыраў па тэрыторыі Беларусі новым графікам прадугледжана курсіраванне больш як 700 паяздоў. Так, Мінск і абласныя цэнтры, буйныя гарады краіны звяжуць больш за 60 паяздоў міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа, абслугоўваемых маторвагонным рухомым саставам.

"Па пятніцах і нядзелях назначаны новы поезд міжрэгіянальных ліній нумар 623/624 па маршруце Віцебск - Мінск - Віцебск. Прадоўжаны маршрут поезда міжрэгіянальных ліній нумар 635 Мінск - Пінск да станцыі Брэст-Цэнтральны з прыпынкамі ў раённых цэнтрах Іванава, Драгічын, Кобрын, Жабінка. Таксама ў новым графіку руху арганізавана курсіраванне 72 паяздоў гарадскіх ліній і амаль 500 паяздоў рэгіянальных ліній эканомкласа для забеспячэння перавозак пасажыраў больш як па 50 напрамках", - дадалі ў БЧ.

Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху пасажырскіх паяздоў, кошце і правілах праезду можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі rw.by і з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку "БЧ. Мой поезд".

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ