Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Барацьба за розумы і сэрцы: забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі – адна з ключавых тэм пятага форуму медыйнай супольнасці Беларусі

06.06.2025
Стартавала пленарная частка праграмы медыяфоруму.
Прывітанне ад кіраўніка дзяржавы ўдзельнікам V Форуму медыйнай супольнасці Беларусі і ХХІ Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара» перадаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў:
– У эпоху постпраўды ваш форум з'яўляецца ўнікальнай пляцоўкай для абмену вопытам, абмеркавання тэндэнцый і стратэгіі развіцця нацыянальнай інфармацыйнай прасторы, дае магчымасць па вартасці адзначыць уменні майстроў друкаванага слова. Насычаная праграма мерапрыемстваў напэўна дазволяць журналістам і медыяэкспертам пашырыць прафесійныя гарызонты і ўкараніць у сваю работу перадавыя практыкі.
Ад сябе кіраўнік дадаў, што за час з папярэдняга форуму зрабіў нямала: маштабаваны юнкораўскі рух, ўдасканалена нарматыўна-прававая база па ўзаемадзеянні з органамі ўлады, пашыраны фармат самога форуму:
– І ўсё гэта, каб зрабіць нашу індустрыю больш эфектыўнай і прадуктыўнай. У тым супрацьстаянні, у якім мы цяпер знаходзімся, нельга прайграць. У нас няма іншай Радзімы.
Звярнуўся да ўдзельнікаў і старшыня аблвыканкама Іван Крупко:
– Нам з вамі не трэба тлумачыць, што медыяполе даўно стала арэнай барацьбы. І гаворка ўжо не пра канкурэнцыю паміж рэдакцыямі за аўдыторыю. Сёння інфармацыйная атака – паўнавартасны элемент гібрыднай вайны. Гэта свядомая работа на разбурэнне даверу – да дзяржавы, да грамадства.
Губернатар прывёў прыклады, як дэструктыўныя сілы хацелі разгайдаць сітуацыю на Гомельшчыне з мэтай пасеяць недавер, дыскрэдытыраваць уладу. Так, у раёнах спрабавалі раскруціць гісторыю пра "непрайшоўшыя акрэдытацыю" бальніцы:
– Калі б мы прамаўчалі – гэтая гісторыя стала б "праўдай" у вачах насельніцтва. У сітуацыю актыўна ўключыліся не толькі мясцовыя, але і рэспубліканскія СМІ, якія атрымалі аргументаваныя тлумачэнні ўрачоў і спецыялістаў ад абласнога ўпраўлення па ахове здароўя да Міністэрства аховы здароўя. Сапраўдным пераможцам заўсёды будзе той, хто хутчэй, дакладней, прафесійней.
Кіраўнік рэгіёна зрабіў акцэнт на неабходнасці больш актыўна заходзіць у сацсеткі і на лічбавыя платформы, павышаць медыяпісьменнасць. Яшчэ адзін акцэнт у выступленні – на рабоце з моладдзю:
– Разумеючы, што журналісты – тавар адзінкавы, робім стаўку на пошук і раскрыццё маладых талентаў. У рэгіёне 23 клубы юных журналістаў. Больш за 220 школьнікаў навучаюцца асновам медыявытворчасці, робяць першыя блогі. Галоўнае – навучыць «не перапісваць" навіны, з разуменнем ставіцца да фактаў і падзей, улічваць экспертныя меркаванні. Перамагаць у інфармацыйнай барацьбе можна тады, калі мы будзем на крок наперадзе, калі будзем самі фарміраваць парадак дня.
Старшыня аблвыканкама выказаў упэўненасць, што сіла рэгіянальнай журналістыкі – у блізкасці да людзей, ва ўменні адчуваць пульс і гаварыць сумленна:
– Памятаеце, слова – гэта зброя. І той, у чыім арсенале праўда, – заўсёды мацней.
Пра важнасць падбору кадраў гаварыў у сваім выступленні і міністр інфармацыі Марат Маркаў. Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што асноўнай кузняй кадраў павінны стаць раённыя і рэгіянальныя выданні.
Меркаваннем пра будучыню друкаваных СМІ, прыцягненні лічбавых тэхналогій падзяліліся рэдактары буйных холдынгаў і газет.
Галоўны рэдактар рэгіянальнай газеты "Гомельская праўда" Сяргей Бяс-палы расказаў, што холдынг робіць стаўку на ўласны кантэнт, аператыўнасць і аб'ектыўнасць інфармацыі, а таксама падкрэсліў, што поспех калектыву заснаваны на чатырох «П»: праўда, патрыятызм, прафесіяналізм, памяць.
На форуме абмеркавалі таксама перавагі і рызыкі выкарыстання штучнага інтэлекту ў рабоце.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ