Грамадства
Агульная памяць на ўсіх: удзельнікі канферэнцыі па абмене вопытам у сферы кіравання дзяржаўнымі фінансамі ўсклалі кветкі на плошчы Працы
09.12.2024

У гонар 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ўдзельнікі Міжнароднай канферэнцыі па абмене вопытам у сферы кіравання дзяржаўнымі фінансамі ўсклалі кветкі да брацкай магілы савецкіх воінаў і падпольшчыкаў на плошчы Працы ў Гомелі, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Іван Крупко, міністры фінансаў Беларусі і Расіі Юрый Селівёрстаў і Антон Сілуанаў.