Грамадства
Аграрыяў Гомельшчыны ўшаноўвалі ў Жлобінскім раёне
14.11.2024

Жлобінскі раён сустракае гасцей свята, прысвечанага Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.
У Палацы металургаў праходзіў урачысты канцэрт і ўшанаванне перадавікоў галіны.
– Сярод эканамічных дасягненняў сельскагаспадарчай галіны – выручка, якая вырасла на 11,5% ад рэалізацыі прадукцыі, тэмп росту сярэднямесячнай выручкі на аднаго працуючага практычна 118%. Галоўны вынік працяглай і напружанай работы – забеспячэнне харчовай бяспекі краіны, – назваў вынікі сельскагаспадарчага года старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Акрамя таго, адзначыў губернатар, на кожнага з нас штогод у засекі закладваецца амаль па 650 кілаграмаў збожжа, вырабляецца каля 100 кілаграмаў мяса, 333 яйкі, 669 літраў малака, 405 кілаграмаў бульбы.
Выкананы і дзяржзаказ: у лік дзяржаўных патрэб з палёў Гомельшчыны паступіла амаль 69 тысяч тон збожжа, 9 тысяч тон алейнага семя рапсу, каля 15 тысяч тон катахаў кукурузы. Валавы збор бульбы 52 тысячы тон дасць магчымасць забяспечыць уласныя патрэбнасці і зрабіць закладку ў стабфонд.
Геаграфія экспарту тавараў прадпрыемстваў АПК вобласці налічвае 41 краіну, за гэты год карта паставак пашырылася за кошт асваення рынкаў Егіпта, Нігера, Маўрытаніі, Лівіі і Алжыра. Асноўнымі партнёрамі застаюцца Расія, Казахстан і Кітай, растуць аб'ёмы паставак ва Узбекістан.
– Толькі вы ведаеце сапраўдную цану такой харчовай стабільнасці. У час уборачнай кампаніі ўвесь аграпрамысловы комплекс вобласці працаваў у надзвычайным рэжыме. Менавіта ў такія моманты выпрабаванняў правяраюцца на трываласць ха-рактар і прафесіяналізм. З чыстым сэрцам можна сказаць, што гэтую праверку мы з вамі прайшлі. Такой вялікай арміяй пры вялізнай падтрымцы дзяржавы мы можам шмат! – падзякаваў работнікам АПК старшыня аблвыканкама.
Кіраўніку рэгіёна перадалі каравай ад усіх хлебаробаў вобласці. У сваю чаргу Іван Крупко ўручыў заслужаныя ўзнагароды сельгасработнікам.
Сярод раёнаў па нарыхтоўцы травяных кармоў пераможцам прызнаны Мазырскі ра-ён, на другім месцы Акцябрскі, на трэцім – Жлобінскі раён.
Пераможцам за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай пра-дукцыі, а таксама найвышэйшых паказчыкаў па ўзнаўленні статка сельскагаспа-дарчых жывёл прызнаны Мазырскі раён.
У аглядзе-конкурсе "Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпа-радкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў" пераможцам стаў Мазырскі раён, на другім месцы Брагінскі раён, на трэцім – Жыткавіцкі.
Лідарам па выніках аграрнага года ўручылі ў тым ліку сертыфікаты на новую тэхніку.
– Вялікую ўвагу кіраўнік дзяржавы ўдзяляе вашай галіне, зроблена ўсё для таго, каб наша краіна была яшчэ больш вядомай ва ўсім свеце і мела большы аўтарытэт. Мы ганарымся нашымі дасягненнямі і людзьмі, якія не складаючы рук вырабляюць важ-ную прадукцыю для ўсяго насельніцтва, – павіншаваў аграрыяў рэгіёна памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў.
Віншаванне ад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоля Ліневіча віноўнікам урачыстасці перадаў яго намеснік Вадзім Шагойка:
– Аграрыі вобласці паспяхова прайшлі выпрабаванні на прафесіяналізм, вытрымку, самааддачу і адданасць справе. Сабрана больш за мільён тон збожжа з улікам рапсу, у рэспубліцы намалочана больш за дзесяць мільёнаў тон збожжа. Такі поспех не вы-падковы. У яго аснове – стараннасць і майстэрства механізатараў, прафесіяналізм аграномаў, граматная арганізацыя вытворчага працэсу кіраўнікамі гаспадарак і ўменне працаваць адной дружнай камандай на агульны вынік.