Афіцыйная частка праграмы фестывалю «Славянскае адзінства» стартавала ў аблвыканкаме з сустрэчы губернатараў Гомельскай і Бранскай абласцей Івана Крупко і Аляксандра Багамаза

– Традыцыі
ўмацавання дружбы і яднання славянскіх народаў, захавання нашых культуры і
каштоўнасцяў сыходзяць глыбока ў гісторыю. Сёння мы бачым, што сэнс,
актуальнасць і значнасць фестывалю ўсё больш узрастае, асабліва для маладога
пакалення. Наша задача захаваць, перадаць моладзі і падрастаючаму пакаленню
гістарычную праўду, сапраўдныя славянскія каштоўнасці, культуру і традыцыі,
выхаваць патрыётаў у імя міру на нашай славянскай зямлі, – падкрэсліў Іван
Крупко.
Супрацоўніцтва з
расійскімі рэгіёнамі, а асабліва з рэгіёнам-партнёрам – Бранскай вобласцю
з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў у сферы міжрэгіянальнага
ўзаемадзеяння Гомельскай вобласці, адзначыў кіраўнік беларускага рэгіёна. Для
ўмацавання партнёрства дзвюх абласцей Іван Крупко запрасіў бранскую дэлегацыю на эканамічны форум,
які пройдзе ў горадзе над Сожам 18–19
верасня.
Аляксандр
Багамаз адзначыў, што прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі фестываль
з'яўляецца сімвалам непарушнай дружбы і адзінства нашых брацкіх народаў:
– Цана нашай агульнай Вялікай Перамогі вельмі
высокая, але мы атрымалі яе і перамаглі, таму што былі адзіныя. Інакш і быць не
магло. Актуальнасць і значнасць фестывалю з кожным годам расце, і наша галоўная
задача — выхаванне падрастаючага пакалення, моладзі. Мы павінны зрабіць усё,
каб захаваць гістарычную праўду, сапраўдныя славянскія каштоўнасці, культуру і
традыцыі, выхаваць сапраўдных патрыётаў.
Удзел у сустрэчы
прынялі член Савета Рэспублікі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына
Зянкевіч і старшыня Бранскай абласной думы
Валянцін Суббот.