Адзінства крыві, памяці, веры і лёсу: надвор'е не перашкодзіла яркаму адкрыццю фестывалю дружбы славянскіх народаў

– Гэтае свята не
проста культурная падзея. Гэта напамін, што нас звязвае не дагавор, не
пагадненне, а адзінства крыві, памяці, веры і лёсу. Тут б'ецца сэрца
славянскага свету, тут жыве сама памяць, – адзначыў старшыня Гомельскага аблвыканкама
Іван Крупко.
Калісьці,
нагадаў губернатар, у 1964 годзе, фестываль пачынаўся з выпускнікоў трох
прыгранічных школ. Школьнікі збіраліся ў бярозавым гаі, каб адзначыць Дзень
моладзі і ўступленне ў дарослае жыццё. Так нарадзілася традыцыя, якая праз
дзесяцігоддзі стала сімвалам дружбы і адзінства не толькі славянскай моладзі,
але і славянскага свету:
– Сёння тут
юнакі і дзяўчаты, якія беражліва нясуць гэтую эстафету. Ёсць каму перадаць нашы
ідэалы, ёсць каму працягнуць наш шлях. Значыць, жыве ў сэрцах тое самае пачуццё – быць часткай адзінага славянскага свету,
дзе няма існых, а
ёсць толькі родныя.
Удзельнікаў
павітаў і губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз:
– Вось ужо 56
гадоў фестываль з'яўляецца сімвалам непарушнай дружбы і адзінства нашых брацкіх
народаў. Нашы продкі казалі, што не можа квітнець дрэва, калі ў яго высахлі
карані. Беларусь і Расію радняць шматвяковая агульная гісторыя і культура, ратныя і працоўныя подзвігі. Мы ганарымся
сваяцтвам і сяброўствам з вялікім беларускім народам, усе мы тут — адна вялікая
славянская сям'я. А сям'я – найважнейшы
падмурак патрыятызму.
Адкрыццё фестывалю
азнаменаваў святочны канцэрт з удзелам артыстаў з Беларусі і Расіі.