Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Ад ідэі – да выніку: У Гомелі на форуме грамадзянскіх ініцыятыў расказалі, як жыхары гарадоў уключаюцца ў іх добраўпарадкаванне

05.11.2025
Форум праводзіцца другі раз, сёлета ён аб'яднаў у сценах бізнес-цэнтра «Гомель-Ратон» каля 300 удзельнікаў. Гэта дэпутаты, лідары грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікі органаў улады, Школы рэгіянальнага развіцця, а таксама госці з Расіі. 

У рамках работы секцый прадстаўнікі раёнаў вобласці прэзентавалі свае ідэі ў сферы развіцця малых тэрыторый праз стварэнне турыстычных прадуктаў, захаванне духоўна-маральных каштоўнасцяў і фарміраванне патрыятызму, павышэнне прывабнасці асобных населеных пунктаў. У іх ліку – інклюзіўны спартыўна-аздараўленчы цэнтр у Акцябрскім раёне, зона сямейнага адпачынку ў Хойніцкім раёне, маладзёжная платформа ў Гомелі, майстэрня казак і легенд Жлобіншчыны. 

Усе яны стануць удзельнікамі адкрытага конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў, які штогод праводзіць абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў. Галоўная ўмова – удзел жыхароў у фінансаванні (не менш за 10%) і рэалізацыі праекта. 

У пленарным пасяджэнні "Ініцыятыва. Адзінства. Якасць" прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч, член Савета Рэспублікі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч, намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Абмеркавалі, у прыватнасці, уцягванне грамадзян у вырашэнне актуальных пытанняў мясцовага значэння, інструменты развіцця сельскіх тэрыторый, добраўпарадкаванне буйных і невялікіх населеных пунктаў. 

Як адзначыў Дзмітрый Алейнікаў, наш рэгіён развіваецца і мяняецца ў тым ліку дзякуючы ініцыятывам грамадзян:

– Парадак на зямлі – не проста чысціня, а люстэрка стаўлення чалавека да сваёй Радзімы. І на Гомельшчыне гэта люстэрка ззяе. Самае каштоўнае, што да гэтай працы ўсё больш актыўна падключаюцца мясцовыя жыхары. З душэўным трапятаннем яны рэалізуюць грамадзянскія праекты. Гэта ўжо не проста ініцыятыва, а жывая памяць і патрыятызм.

На рэалізацыю ідэй у наступным годзе, падкрэсліў Дзмітрый Алейнікаў, будзе павялічана доля дзяржаўнай падтрымкі яшчэ на 250 тысяч рублёў, такім чынам агульная сума складзе 750 тысяч рублёў. Вынікі будуць яшчэ больш уражлівымі. 

І эфект ад такой дапамогі сапраўды ёсць: летась ператварылі ў жыццё 19 праектаў. Гэта новыя скверы і зоны адпачынку, муралы, мемарыялы, творчыя майстэрні і адроджаныя фестывалі, музейныя экспазіцыі. Сваю частку грошай мясцовыя жыхары збіраюць літаральна за некалькі дзён.  

Акрамя таго, па словах Кацярыны Зянкевіч, дзякуючы падтрымцы Школы рэгіянальная развіцця яшчэ некалькі лакальных праектаў коштам да 10 тысяч рублёў атрымаюць дапамогу.

– Адзін з паспяховых фактараў развіцця вобласці – уцягванне грамадзян у вырашэнне пытанняў. Менавіта мясцовыя жыхары ведаюць, што трэба на месцах для паляпшэння якасці жыцця, – падагульніла Кацярына Зянкевіч.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ