Грамадства
Абласны форум студэнцкіх талентаў "Зімовая вясёлка" будзе прысвечаны 140-годдзю Янкі Маўра
08.12.2023

У аблвыканкаме прайшла нарада па падрыхтоўцы форуму. Яго правёў старшыня камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Дзяніс Язерскі.
13 снежня ў грамадска-культурным цэнтры адбудзецца XXVI абласны форум студэнцкіх талентаў "Зімовая вясёлка". Ён аб'яднае лепшыя творчыя нумары першакурснікаў усіх ВНУ Гомельшчыны. Сёлета тэма форуму прысвечана 140-годдзю Янкі Маўра – «Палескія рабінзоны».
Першым выпрабаваннем для дзяцей стане эстафета "Кропка старту". Яна пройдзе 12 снежня на базе абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы. У асноўны дзень форуму – 13 снежня – у холе ГКЦ моладзь разгорне інтэрактыўныя пляцоўкі, прэзентуе новыя праекты і ініцыятывы. Самай яркай часткай форуму стануць творчыя выступленні каманд.