Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Абласны форум маладых спецыялістаў Гомельшчыны пачаўся з экскурсій па знакавых аб'ектах горада

22.02.2024
У Гомелі праходзіць абласны форум маладых спецыялістаў, якія прыбылі ў працоўныя калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў у 2023 годзе. Для іх арганізавалі насычаную праграму. 

Юнакі і дзяўчаты наведалі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву, заводы «Гомсельмаш» і ЗЛіН, прадпрыемствы «Гомельэнерга» і «Гомельдрэў», хакейны клуб «Гомель» і РНПЦ радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека.

– Экскурсіі мне вельмі спадабаліся, асабліва па кандытарскай фабрыцы «Спартак». Я працую інжынерам-тэхнолагам на Добрушскім фарфоравым заводзе, мне было цікава параўнаць працу хімічнай і харчовай вытворчасцей, – падзялілася ўражаннямі Ксенія Будавей. – Як малады спецыяліст, я хацела б спытаць на сустрэчы з губернатарам пра ільготную пастаноўку на чаргу для атрымання кватэры. Што для гэтага трэба, куды звяртацца і ці можна пачаць будаваць жыллё ў Гомелі, калі адпрацоўваю ў Добрушы?

Па словах першага сакратара Ельскага раённага камітэта БРСМ Аляксея Засімца, дату сустрэчы выбралі ўдала. Маладыя спецыялісты бліжэй пазнаёміліся з абласным цэнтрам, бо добраўпарадкаванне горада, паспяховасць работы прадпрыемстваў залежыць у тым ліку і ад тых кіраўнікоў, якіх насельніцтва выбірае дэпутатамі. Акрамя таго, напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь моладзь ушануе памяць удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны мітынгам на Алеі Герояў.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ