Грамадства
Абласная арганізацыя Беларускага саюза жанчын правяла пашыраны пленум
07.12.2023

На мерапрыемстве падвялі вынікі адыходзячага года, паставілі задачы і абмеркавалі план дзеянняў на 2024 год.
– Мы стаім на парозе вялікай электаральнай кампаніі, якая задзейнічае ўсю грамадзянскую супольнасць. Беларускі саюз жанчын, які на Гомельшчыне аб'ядноўвае больш за 17 тысяч удзельніц, таксама гатовы прыняць актыўны ўдзел, стаць той арганізацыяй, на якую зможа абаперціся краіна, – адзначыла старшыня абласной арганізацыі БСЖ, кіраўнік спраў аблвыканкама Алена Клічкоўская. – Вылучэнне прадстаўнікоў у абласныя і акруговыя камісіі – важны стымул для грамадзянскай супольнасці. Мы прымаем рашэнні. Па-новаму пройдзе адзіны дзень галасавання. Будуць абраны дэпутаты адразу ў некалькі органаў улады – у мясцовыя і абласны саветы, Палату прадстаўнікоў. Менавіта гэтыя людзі потым будуць працаваць з насельніцтвам.
Старшыня маладзёжнага крыла абласнога аддзялення БСЖ Крысціна Обухава адзначыла, што моладзь будзе прымаць актыўны ўдзел у маючай адбыцца электаральнай кампаніі – уваходзіць у склад як назіральных, так і ўчастковых камісій.
– Мы за электаральную бяспеку краіны і яе суверэнітэт, – падкрэсліла Крысціна Обухава. – Цяпер рэалізуецца некалькі ініцыятыў, якія мы падтрымліваем. Моладзь і старэйшае пакаленне разам абмяркоўваюць, што неабходна зрабіць, каб наша краіна мацнела і квітнела.