Грамадства
Абласная арганізацыя Беларускага саюза жанчын перадала фонду Аляксея Талая савецкія манеты
22.03.2024

Яны ўвойдуць у сплаў народнага помніка "Жывая памяць удзячных пакаленняў", які плануецца ўстанавіць у 2025 годзе ў Маскве на Паклоннай гары.
– Акцыя вельмі значная, і знаходзімся мы ў святым месцы – абласным музеі ваеннай славы, дзе сабрана памяць аб подзвігах нашых дзядоў, якім мы ўдзячныя за тое, што жывем пад мірным небам, – падкрэсліла старшыня абласной арганізацыі БСЖ, кіраўнік спраў аблвыканкама Алена Клічкоўская. – Важна захаваць мір, расказваць моладзі аб тым, што было, і берагчы сваю краіну.
Дарэчы, колбы для збору манет устаноўлены ў абласных цэнтрах Беларусі, а таксама ў Маскве і Ніжнім Ноўгарадзе. Плануецца, што яны з'явяцца ў іншых рэгіёнах сусед-няй краіны, бо праект знайшоў вялізны водгук у расіян.
У праекце фонду Аляксея Талая "Жывая памяць удзячных пакаленняў" удзельнічаюць навучальныя ўстановы, грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы і ўсе, хто неабыякавы да гэтай тэмы. Для вырабу помніка ў Брэсце ад Гомельскай воб-ласці ўдалося сабраць больш за 100 кілаграмаў манет.