Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Аб адзінстве, бяспецы і эканоміцы: шчырая размова губернатара з калектывам Рагачоўскага МКК

16.09.2024
Старшыня аблвыканкама Іван Крупко сустрэўся з работнікамі Рагачоўскага МКК. На парадку дня – 85-годдзе ўз'яднання беларускага народа.

– Многія стагоддзі ў беларусаў не было сваёй краіны. У 1939 годзе мы вярнулі сабе сваю мову, традыцыі, а ў 1991 годзе Беларусь выкрышталізавалася як незалежная дзяржава. Па шматлікіх пазіцыях сёння нас ведаюць у розных краінах свету. Нам трэба быць на парадак вышэй, працаваць і шукаць новыя краіны, якія давяраюць нам і шанаваць гэтае сяброўства, – падкрэсліў кіраўнік рэгіёна.

На сустрэчы было адзначана, што нацыянальнае адзінства беларускага народа і тэрытарыяльная цэласнасць Беларусі абапіраецца на лёсавызначальныя рашэнні, прынятыя 85 гадоў таму. Ва ўмовах гібрыднай вайны, якая вядзецца супраць Беларусі, наша краіна адстойвае сваю памяць і праўду.
Работнікі Рагачоўскага МКК задалі Івану Крупко пытанні. Губернатара пыталіся пра бяспеку рэгіёна, забеспячэнне прадпрыемства сыравінай. Пацікавіліся і тым, якія інтэрнет-рэсурсы чытае губернатар.

– "Пул Першага", БелТА, "Гомельшчына афіцыйна", – пералічыў старшыня аблвыканкама. – Акрамя таго, гадзіну-дзве ў дзень надаю матэрыялам маніторынгу СМІ, сацсетак, чатаў рэгіёна, які праводзяць спецыялісты.

Сітуацыя на паўднёвых рубяжах пад кантролем, адказаў на пытанне аб бяспецы Іван Крупко: 
– Пагранічныя нарады ўзмоцнены людзьмі і тэхнікай. Ваяваць мы ні з кім не збіраемся, мы гарантуем бяспеку насельніцтва, што пражывае на прыгранічнай тэрыторыі. Гэта штодзённая праца сілавога блока.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ