Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

5 студзеня органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне 105 гадоў

05.01.2024
Значная дата – нагода адзначыць асноўныя напрамкі руху. Кіраўніком дзяржавы ў канцы 2023 года падпісаны Закон "Аб змяненні законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльных выплат". У новай рэдакцыі выкладзены Закон "Аб сацыяльным абслугоўванні", адкарэктавана яшчэ 11 заканадаўчых актаў. Пра змены, якія набудуць моц у 2024 годзе, журналісту «Гомельскай праўды» распавяла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Надзея Цупа.

Надзея Цупа:
– Паважаныя работнікі і ветэраны сістэмы сацыяльнай абароны Гомельшчыны! Віншую вас з прафесійным святам, з Новым годам і Калядамі! Ад усёй душы жадаю дабрабыту вам і вашым блізкім, моцнага здароўя і ўсяго самага добрага! Са святам, дарагія калегі!

САМАЕ КАШТОЎНАЕ І ДАРАГОЕ

На Гомельшчыне пражывае 58 тысяч сем'яў, для якіх прадугледжана разнастайная сістэма падтрымкі ў выглядзе дапаможгі. Рэалізуецца доўгатэрміновая праграма сямейнага капіталу, у рамках якой адкрыта амаль 22 тысячы дэпазітных рахункаў. Больш за 64 тысяч грамадзян атрымалі ў 2023-м матэрыяльную і адрасную дапамогу. Маці, якія годна выхавалі пяцярых і больш дзяцей, адзначаюцца высокай дзяржаўнай узнагародай – ордэнам Маці. У нашай вобласці яго ўдастоены 1,9 тысячы жанчын.

ЛЮДЗІ ЗАЛАТОГА ЎЗРОСТУ

У органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне вобласці розныя віды пенсій атрымліваюць 26,5 працэнта жыхароў вобласці, амаль 70 працэнтаў – праз банкі.

З ліпеня 2024 года ў Гомелі і раённых цэнтрах пенсіі, дапамога і іншыя сацыяльныя выплаты большасці грамадзян будуць выплачвацца праз банкі (яго выбірае атрымальнік).

Права па жаданні атрымліваць пенсію праз пошту або банк па-ранейшаму захаваецца для асоб старэйшых за 70 гадоў, інвалідаў I і II групы. Такое ж права выбару застаецца і па дзіцячых дапамогах у інвалідаў I і II групы, у сем'яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў.

Змяненні не закрануць грамадзян у сельскай мясцовасці. Па выбары можна атрымліваць пенсію, дапамогу праз пошту ці банк.

ПЕРСАНАЛЬНЫ ПАДЫХОД

У рэгіёне працуюць 25 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якія аказваюць розныя віды сацыяльных паслуг больш як 18 тысячам грамадзян пенсіённага ўзросту і інвалідам.

Новай рэдакцыяй Закона "Аб сацыяльным абслугоўванні" прадугледжаны адрасны падыход для вызначэння аптымальнага набору сацыяльных паслуг. Уводзіцца механізм ацэнкі патрэбнасці ў сацабслугоўванні праз набор "сацыяльных паказанняў", дзе разам са станам здароўя будуць улічвацца ўмовы жыццядзейнасці грамадзяніна (наяўнасць даступнага асяроддзя, гарачай вады, ліфта), а таксама яго асяроддзе і іншыя фактары.

Для тых, хто асабліва мае патрэбу ў старонняй дапамозе, укараняецца сістэма доўгачасовага догляду. Яна заснавана на суправаджэнні пажылога чалавека дома ва ўзаемадзеянні з сацыяльнымі і медыцынскімі службамі. Гэта дазволіць максімальна падоўжыць знаходжанне людзей, якія маюць патрэбу ў доглядзе, у звыклым спрыяльным дамашнім асяроддзі.

Для маламабільных грамадзян, якім складана наведваць аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі, уводзіцца дыстанцыйная форма сацыяльнага абслугоўвання. Гэта работа накіравана на развіццё забаўляльнай дзейнасці, правядзенне кансультацый псіхолагаў і іншых спецыялістаў, пашырэнне сацыяльных сувязей і зносін.

З МАКСІМАЛЬНЫМ КАМФОРТАМ

Згодна з законам змяняюцца найменні дамоў-інтэрнатаў на "сацыяльныя пансіянаты". Гэта важна і для пазітыўнага ўспрымання такіх устаноў.

У нашай вобласці 15 дамоў-інтэрнатаў і 7 аддзяленняў кругласутачнага пражывання пры тэрытарыяльных цэнтрах, у якіх на пастаяннай аснове пражываюць 3,3 тысячы чалавек.

У маі мінулага года адкрыты Азарыцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, разлічаны на 129 месцаў. У 2023-м завершаны капітальныя рамонты ліфтаў у Дуянаўскім і Хальчанскім дамах-інтэрнатах, праведзены бягучыя рамонты жылых і санітарных пакояў, харчаблокаў, дапаможных памяшканняў, закуплена кухоннае і медыцынскае абсталяванне, неабходная мэбля, створаны ўмовы для камфортнага пражывання.

Падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя на рамонт ліфтаў у 2024 годзе ў Маканавіцкім і Капаткевічскім дамах-інтэрнатах. У планах рэканструкцыя будынка Ельскай спецыяльнай школы-інтэрната пад дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Правядуць бягучы рамонт жылых карпусоў ва Уваравіцкім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў, узвядуць харчаблок з абедзеннай залай, пераходнымі галерэямі. У перспектыве стварэнне рэсурснай пляцоўкі для людзей з інваліднасцю.

– Пастаянную падтрымку аказвае аблвыканкам, дапамагаюць сацыяльныя партнёры, грамадскія арганізацыі і аб'яднанні. Хачу сказаць вялікі дзякуй ветэранам сістэмы, якія актыўна ўдзельнічалі ў станаўленні і развіцці сацыяльнай службы, вучылі нас дабрыні і спагадзе, чый неацэнны вопыт мы выкарыстоўваем штодзённа. Работа працаўнікоў сацыяльнай абароны заўсёды патрабавала поўнай самааддачы. Якасць залежыць ад добрасумленнасці і прафесійнага майстэрства больш за шэсць тысяч чалавек, якія працуюць у сістэме сацыяльнай абароны, – падсумавала Надзея Цупа.
 
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ